Баі пад Данецкам: забітыя 20 тэрарыстаў
24- 6.07.2014, 14:59
- 33,149
Сёння раніцай, у непасрэднай блізкасці ад Данецка сіламі батальёна "Данбас", "Днепр-2", 93-й брыгады УСУ праводзілася разведка з мэтай карэктавання артылерыйскага агню.
А 7 гадзіне раніцы змяшаная разведгрупа ўступіла ў бой з падраздзяленнямі батальёна "Усход". Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку камандзір батальёна "Данбас" Сямён Сяменчанка.
"Артылерыя УСУ карэктавалася непасрэдна з поля бою байцамі батальёна Данбас. Высокую баявую вывучку і гераізм на поле бою дэманстравалі падраздзялення Днепр-2 і УСУ. Батальёну "Усход" была прычыненая істотная шкода ў жывой сіле і тэхніцы. З боку баевікоў працавалі аўтаматычныя станковыя гранатамёты, буйнакаліберныя кулямёты, актыўна выкарыстоўваліся снайперы.
Для далейшага выяўлення агнявых пунктаў баевікоў разведгрупа прыняла пастанову справакаваць варожы агонь на сябе. У выніку да моманту адыходу было знішчана дадаткова некалькі кулямётных і снайперскіх гнёздаў, агульныя страты апанентаў больш за 20 чалавек, з боку разведгрупы страт няма, лёгкія раны атрымалі байцы Днепр 2 і Данбаса", - адзначае ён.
"Хацелася б падзякаваць артылерыстам за прафесіяналізм, а кіраўніцтва УСУ за падтрыманне высокай боегатоўнасці войскаў. Апошнім часам сталі вельмі прафесійнымі і выразнымі дзеянні УСУ. Слава Украіне!", - дадаў Сяменчанка.