Фотафакт: У Туле ўсталявалі бронзавы пернік вагай з тону
19- 6.07.2014, 16:53
- 8,999
У Туле ля крамля ў нядзелю адкрылі помнік перніку.
Круглы пернік дыяметрам два метры і вагой больш за 1 тону адліты з бронзы, яго зрабілі на грошы мецэнатаў, паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе абласнога ўрада.
Тульскі пернік з'яўляецца адным з сімвалаў і гонарам горада, вырабляецца ўжо больш за тры стагоддзі. У цяперашні час вытворчасцю прысмакаў займаюцца дзве найбуйнейшыя кандытарскія фабрыкі і індывідуальны прадпрымальнік.
Пернікі выпускаюцца рознай формы і з начыннем больш чым дзесяці відаў.