Фотафакт: Фанаты зборнай Коста-Рыкі былі параненыя падчас прагляду чвэрцьфіналу
- 6.07.2014, 17:18
- 8,155
Беспарадкі адбыліся ў Сан-Хасэ (Коста-Рыка) падчас прагляду ў фан-зоне чвэрцьфіналу чэмпіянату свету ў футболе паміж мясцовай зборнай і Галандыяй.
Як паведамляе The Tico Times, падчас сутычкі двое мужчын атрымалі нажавыя раненні, а яшчэ аднаму нанеслі колатыя раны бутэлькай. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, аказалі пацярпелым першую дапамогу і шпіталізавалі іх. Пра далейшы лёс заўзятараў звестак няма.
Паліцыя таксама затрымала васьмярых удзельнікаў канфлікту, адзін з якіх з'яўляецца падазраваным.