Пад Менскам прайшоў open-air фестываль «МОСТ» (Відэа)
5- 6.07.2014, 19:44
- 9,689
3-4 ліпеня на аэрадроме Баравая адбыўся маштабны музычны open-air фестываль «МОСТ».
На двух яго сцэнах выступілі папулярны брытанскі інды-рок гурт Kasabian, спявак з Вялікабрытаніі Джон Ньюман, нямецкія рокеры Guano Apes, амерыканскі рок-гурт Skillet, экстравагантны «Ленінград» на чале з Сяргеем Шнуравым, паведамляюць «Беларускія навіны».
Кампанію хэдлайнераў склалі расейская інды-рок група On The Go і металкор-гурт Stigmata, беларускія Akute і «Дай Дарогу», украінскі рок-гурт «Валянцін Стрыкала», іншыя каманды.