У Берасці зафарбавалі фарбай камеры кантролю хуткасці
51- 6.07.2014, 20:11
- 49,948
Камеру кантролю хуткасці на Бярозаўскім мосце знаходлівыя берасцейцы зафарбавалі жоўтай фарбай.
Згодна з канструкцыяй, камеры павінны самі сігналізаваць аб няспраўнасці (у гэтым выпадку відавочна пагаршаецца бачнасць дарогі), ва ўсякім разе такі пункт у спецыфікацыі апаратуры ёсць. Але да сённяшняга вечара камеру так і не пачысцілі, паведамляе «Віртуальнае Берасце».
Напэўна, спецыялістам давядзецца прыдумляць, як засцерагчы прылады ад падобнага роду дыверсій. Праўда, складана выказаць здагадку, што гэта можа быць за абарона, да кожнай камеры міліцыянта не прыставіш...