Тымчук: Тэрарысты маскуюцца пад байцоў АТА
14- 6.07.2014, 21:51
- 17,640
Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны Супраціў», цягам дня тэрарысты вядуць абстрэл Луганскага аэрапорта, кантраляванага сіламі АТА.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.
Паводле ягоных слоў, абстрэл вядзецца з РСЗА «Град» і танкаў.
«Пры гэтым танкі баявікоў - пад украінскімі сцягамі, але без тактычных і апазнавальных знакаў, якія наносяцца на бронетэхніку УС Украіны», - падкрэсліў экспэрт.
Таксама, зафіксаваны факт абстрэлу танкамі баевікоў, пасля чарговага абстрэлу аэрапорта, таксама і населеных пунктаў Фабрычнае і Цярноўка.
Фота: RFE/RL