27 красавiка 2024, Субота, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны: Тэрарыстам не далі ўцячы (Відэа)

10

Велізарную калону тэрарыстаў, якія адыходзілі са Славянска, проста так ніхто не прапускаў - украінскія вайскоўцы знішчылі ядро калоны.

Пра гэта ў інтэрв'ю ТСН сказаў міністр абароны Украіны Валерый Гелетэй.

"Інфармацыя пра тое, што будуць адыходзіць баевікі, паступала ўвесь час, але пра тое, што будзе калона, даведаліся ў апошнюю хвіліну. І калі была атрымана інфармацыя, былі задзейнічаныя адпаведныя падраздзяленні на адным з блок-пастоў. Дачакаліся гэтую калону, былі гатовыя і далі бой.

Калі будзеце ехаць з горада Славянска на Арцёмаўск, вы ўбачыце дзесяткі цяжкай тэхнікі, шмат забітых сепаратыстаў. Зразумела, што калона была дастаткова доўгай працягласцю і адначасова абясшкодзіць ўсю калону было няпроста, мясцовасць дазваляла ім схавацца ў розных месцах. Але гэта не гаворыць пра тое, што ім была дадзеная магчымасць уцячы. Я думаю, што ядро, а гэта больш за дзесяць адзінак цяжкай тэхнікі, былі абясшкоджаныя", - сказаў Гелетэй.

Міністр абароны пракаментаваў інфармацыю, што тэрарысты, калі адступалі, быццам бы хаваліся за дзецьмі. "Інфармацыі вельмі шмат паступае. Пра тое, што былі менавіта дзеці, інфармацыі няма. Мы прыехалі туды на месца, глядзелі, але ніводнага цела дзіцяці не знайшлі. Паверце мне, ніхто не знайшоў, а калі б знайшоў, то ў СМІ гэта было б ужо агучана. Таму я думаю, што давяраць трэба вайскоўцам", - адзначыў ён.

"Сёння ў прэзідэнта ёсць выразная стратэгія перамогі на Данбасе. Тыя крокі, якія праводзіліся прэзідэнтам, пачынаючы з аднабаковага спынення агню. На сёння максімальна задзейнічаная зброя - танкавая дывізія, авіяцыя, дэсантнікі, спецназ. Цяпер вайсковец адзеты, абуты, ёсць бронекамізэлькі, ўзбраенне, і мы ведаем, што рабіць", - дадаў міністр абароны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках