27 красавiка 2024, Субота, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне праводзяць расследаванне ў дачыненні да 17 экс-ахоўнікаў канцлагера «Майданэк»

1
У Нямеччыне праводзяць расследаванне ў дачыненні да 17 экс-ахоўнікаў канцлагера «Майданэк»

Падчас Другой сусветнай вайны ў гэтым лагеры загінулі прынамсі 78 тысяч чалавек, пераважна габрэі.

У Нямеччыне праводзяць расследаванне ў дачыненні да 17 былых ахоўнікаў канцлагера «Майданэк», які размяшчаўся ў гады Другой сусветнай вайны ў польскім Любліне, піша Газета.ru са спасылкай на The Times.

Экс-супрацоўнікі «Майданэка», у тым ліку чатыры жанчыны, падазраюцца ў прыянні падбухторвання да забойства.

Як нагадвае газета, у гэтым лагеры загінулі прынамсі 78 тысяч чалавек, пераважна габрэі. Палонных вызвалілі савецкія войскі ў ліпені 1944 года, але пакаранне панеслі толькі самыя высокапастаўленыя нацысты, адзначае выданне. Што да радавых ахоўнікаў, то яны пазбеглі суда аж да 2011 года, калі вінаватым у вайсковых злачынствах прызналі былога ахоўніка канцлагера Івана Дзем'янюка, гаворыцца ў артыкуле.

Як распавёў дырэктар нямецкага цэнтра расследавання нацысцкіх злачынстваў Карл Шрым, матэрыялы аб трох падазраваных ужо перададзеныя ў пракуратуру. Аднак Шрым адзначыў, што ў праваахоўных органаў могуць узнікнуць праблемы з доваднай базай. Рэч у тым, што жывых сведкаў гэтых злачынстваў не засталося, удакладняе The Daily Mail. Аднак дырэктар цэнтра спадзяецца, што сцэнар магчымых судовых працэсаў над экс-ахоўнікамі «Майданэка» паўторыць сцэнар працэсу над Дзем'янюком.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках