27 красавiка 2024, Субота, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя крымінальныя станцыі менскага метро

1
Самыя крымінальныя станцыі менскага метро

Найбольшай папулярнасцю ў злачынцаў, якія зарабляюць крадзяжамі маёмасці пасажыраў у менскай падземцы, карыстаюцца пяць станцый з высокай пасажыраплынню.

Паводле звестак начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС аховы Менскага метрапалітэна Дзмітрыя Млынарчыка, часцей за ўсё зламыснікі «працуюць» на станцыях «Каменная Горка», «Інстытут культуры», «Плошча Леніна», «Пятроўшчына» і «Пушкінская». Асноўны прамежак часу - з 14.00 да 22.00. Часцей за ўсё пацярпелымі бываюць жанчыны, а ўпадабаныя аб'екты для крадзяжоў - мабільныя тэлефоны і партманэты, паведамляе interfax.by.

Зрэшты, з увядзеннем «Малінаўкі» ў праваахоўнікаў можа з'явіцца дадатковы галаўны боль: менавіта гэтая станцыя цяпер з'яўляецца канчатковай на першай лініі. І пасажыраплынь там немаленькая.

Ва УУС аховы Мінскага метрапалітэна даюць наступныя рэкамендацыі для прадухілення крадзяжоў у падземцы:

знаходзячыся ў вагоне электрацягніка, шчыльна прыціскаюць да сябе торбу;

не трымайце грошы, мабільныя тэлефоны і асабістыя дакументы ў задніх кішэнях портак, вонкавых кішэнях вопраткі;

будзьце вельмі ўважлівыя ў гадзіны «пік»;

не пакідайце рэчы і ручную паклажу без нагляду;

не пералічваць змесціва кашалька на вачах у іншых пасажыраў метрапалітэна;

ня засынайце ў вагонах метро.

У выпадку ўчынення ў дачыненні да вас злачынства трэба неадкладна звярнуцца да праваахоўнікаў. На кожнай станцыі ёсць пакоі міліцыі.

- Дзякуючы планамернай прафілактычнай рабоце нам удалося знізіць адсотак крадзяжоў у метро з пачатку года больш чым удвая ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013, - адзначае Зміцер Млынарчык. - Але гэта не гаворыць аб тым, што праблема крадзяжоў выкараненая цалкам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках