27 красавiка 2024, Субота, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меджліс абвяшчае байкот «ураду» Крыма

2
Меджліс абвяшчае байкот «ураду» Крыма

На выязным пасяджэнні Меджліса была скасаваная пастанова аб дэлегаванні крымскіх татараў у нелегітымныя органы ўлады Крыму.

Адпаведная пастанова была прынятая падчас выязнога пасяджэння Меджліса, якое праходзіла ў горадзе Генічэск Херсонскай вобласці 4-5 ліпеня, паведамляе Корреспондент.

У прыватнасці, чыноўнікам, якія занялі пасады ў «Радзе міністраў Крыму», рэкамендавана пакінуць займаныя пасады.

«Улічваючы тое, што спробы наладзіць супрацоўніцтва з уладай не ўдаліся, Меджліс наважыў скасаваць красавіцкую пастанову аб дэлегаванні сваіх прадстаўнікоў ва ўладу і рэкамендаваць гэтым людзям (адзін з якіх ужо звольнены) пакінуць займаныя пасады. Прыняцце пастановы, вядома ж, застаецца за самой асобай», - распавёў намеснік старшыні Меджліса Нарыман Джэлял.

Падчас пасяджэння таксама абмяркоўвалася пытанне аб непрызнанні легітымнасці «Дзяржрады Рэспублікі Крым» і, адпаведна - немагчымасці браць удзел у яе працы. Пры гэтым персанальныя пастановы аб зняцці паўнамоцтваў прапаноўвалася пакінуць на сумленні саміх дэпутатаў. Аднак, паводле звестак Джэляла, для прыняцця адпаведнай пастановы не выстарчыла галасоў.

1 красавіка 2014 Меджліс рэкамендаваў на пасаду «першага віцэ-прэм'ера» Крыму бізнэсоўцу, уладальніка тэлеканала ATR Ленура Іслямава, а на месца старшыні «Рэскомнаца» Крыму - намесніка кіраўніка Меджліса Заура Смірнова.

28 траўня крымскі «парламент» на сваім пленарным пасяджэнні звольніў Ленура Іслямава з пасады выканаўцы абавязкаў «віцэ-прэм'ера».

На пасяджэнні Меджліса, якое праходзіла у мінулыя выходныя ў Генічэску, была прынятая пастанова да канца гэтага года правесці другі з'езд Сусветнага кангрэса крымскіх татараў.

Як паведамлялася раней, Меджліс прыняў пастанову не ўдзельнічаць у выбарах Дзяржрады і муніцыпальных органаў Крыма, якія пройдуць 14 верасня гэтага года, бо новая выбарчая сістэма, зацверджаная крымскім парламентам, не спрыяе абранню крымскіх татараў у органы ўлады рэспублікі. Новыя правілы выбараў істотна скароцяць нават тую колькасць дэпутатаў крымскіх татараў, якія цяпер прадстаўленыя ў выбарных органах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках