27 красавiка 2024, Субота, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія ўлады адмовіліся дапамагаць ашуканаму гастарбайтэру з Беларусі

10
Расейскія ўлады адмовіліся дапамагаць ашуканаму гастарбайтэру з Беларусі

Інспекцыя працы РФ не стала дапамагаць беларускаму будаўніку, які стаў ахвярай аферыстаў.

Не так даўно сайт charter97.org паведамляў пра тое, як 30 нашых суайчыннікаў паехалі на заробкі ў Расею і трапілі на вуду ашуканцаў. Будаўнікі афіцыйна працаўладкаваліся праз беларускі філіял фірмы «Беламінжынірынг», зарэгістраванай у РФ. Але па вяртанні на радзіму яны выявілі, што фірмы, якая і павінна была выплаціць ім заробак, ужо няма.

Гісторыя атрымала свой працяг, пра што рэдакцыі нашага сайта распавёў адзін з падманутых рабочых.

«Кантактаваў праз тэлефон з інспектарам працы Расейскай Федэрацыі. Ён заявіў: паколькі кантракт быў укладзены ў Беларусі, то і звяртацца я павінен да беларускіх уладаў, а тое, што фірма, якая займаецца афёрамі зарэгістраваная ў РФ, іх не хвалюе. Тады я звярнуўся ў Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Рэспублікі Беларусь, але адказу з Менска я не атрымаў да сёння», - адзначыў чытач.

Намеснік дырэктара Дэпартамента Аляксандр Семіч у каментары сайту charter97.org падкрэсліў, што гэта далёка не першы такі выпадак.

«Трэба, каб гэты чалавек узяў усе дакументы, якія тычацца ягонага кантракту, і падышоў да нас на кансультацыю. Такія сітуацыі ўжо здараліся. Магчыма, прадпрыемства ліквідаванае, і тады паводле нашага закону ўсе прэтэнзіі крэдытора разглядаюцца, як сплачаныя. А, можа, фірма знаходзіцца яшчэ ў стадыі ліквідацыі або памяняла юрыдычны адрас. Таму ўсё гэта трэба правяраць. І часцей за ўсё такія сітуацыі развязваюцца ў судовым парадку», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках