27 красавiка 2024, Субота, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор просіць асудзіць Удальцова і Развазжаева да 8 гадоў калоніі

Пракурор просіць асудзіць Удальцова і Развазжаева да 8 гадоў калоніі

Пракурор просіць прызнаць Сяргея Удальцова і Леаніда Развазжаева вінаватымі паводле «балотнай справы» і прысудзіць іх да васьмі гадоў калоніі.

«Віна Удальцова і Развазжаева знайшла сваё пацверджанне падчас судовага следства, яна даведзеная паказаннямі сведак і пісьмовымі матэрыяламі», - сказаў пракурор падчас спрэчак старон, піша «Газета.Ru».

Удальцоў і Развазжаеў абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў (частка 1 артыкула 30, частка 1 артыкула 212 КК) і арганізацыі масавых беспарадкаў 6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы ў Маскве (частка 1 артыкула 212). Развазжаеву акрамя гэтага інкрымінуецца таксама незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы (частка 1 артыкула 322).

Справа супраць Удальцова і Развазжаева была распачатая пасля паказу на НТВ фільма «Анатомія пратэсту-2». У ім сцвярджалася, быццам апазіцыя рыхтавала сілавы захоп улады, атрымліваючы фінансаванне з-за мяжы.

Удальцоў знаходзіцца пад хатнім арыштам, Развазжаеў з кастрычніка 2012 года ўтрымліваецца ў следчым ізалятары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках