27 красавiка 2024, Субота, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску збіраюцца будаваць трэцюю лінію метро

12
У Менску збіраюцца будаваць трэцюю лінію метро

У Менску пачалася падрыхтоўка да збудавання асноўных катлаванаў пад будаўніцтва трэцяй лініі метрапалітэна.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік унітарнага прадпрыемства "Дырэкцыя будаўніцтва Мінскага метрапалітэна" Павел Царун, піша БелТА.

"Цяпер у Менску вядуцца работы для падрыхтоўкі тэрыторыі да будаўніцтва трэцяй лініі метро. Спецыялісты прыступілі да пракладкі інжынерных камунікацый, руйнавання будынкаў і збудаванняў. Пачалася падрыхтоўка да збудавання асноўных катлаванаў пад будаўніцтва станцый метрапалітэна і мантажна-шчытавых камер перагону. Праектная дакументацыя маецца для станцый метро "Вакзальная", "Юбілейная плошча", "Кавальская Слабада", часткова для станцыі "Плошча Багушэвіча", - сказаў Павел Царун.

У зону ўплыву трэцяй лініі метрапалітэна трапляюць 102 будынкі, якія належаць юрыдычным асобам і арганізацыям. Будаўніцтву першай чаргі лініі перашкаджалі 36 будынкаў, з іх блізу 20 ужо зруйнаваныя, на стадыі афармлення знаходзяцца блізу васьмі будынкаў.

Першы ўчастак трэцяй лініі метро, працягласцю 3,5 км, будзе складацца з чатырох станцый. Перад метрабудаўнікамі пастаўленая задача - адкрыць гэты адцінак метро ў канцы 2017 года. Са слоў Паўла Царуна, пры забеспячэнні фінансавання гэтая задача будзе выкананая. Агульная даўжыня ўсёй лініі, якая ўключае ў сябе сем станцый, складзе 8,5 км.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках