27 красавiка 2024, Субота, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Захоп тэрыторый Расеяй абрынуў яе рубель

4
Bloomberg: Захоп тэрыторый Расеяй абрынуў яе рубель

Расейскі рубель споўз на 18-е месца ў рэйтынгу самых таргуемых сусветных валют, вынікае са справаздачы Міжнароднай міжбанкаўскай электроннай сістэмы аплаты (SWIFT).

У артыкуле Ё Ксі і Галі Паўлівай пад назвай «Захоп тэрыторый Расеяй падарваў амбіцыі Пуціна зрабіць рубель сусветнай валютай», апублікаваным на сайце Bloomberg.com, гаворыцца пра тое, што амбіцыі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна зрабіць расейскі рубель сусветнай рэзервовай валютай падарвала ягоная прага да тэрытарыяльнага панавання, паведамляе УНІАН.

Дыяграма дня Bloomberg паказвае, што дзель рубля ў міжнароднай аплатнай сістэме знізілася больш за ўсё ў параўнанні з галоўнымі валютамі краін, якія развіваюцца цягам 12 месяцаў да траўня, у той час як кітайскі юань вырас больш за ўсё. Рубель споўз на 18-е месца ў рэйтынгу самых таргуемых сусветных валют, як вынікае са справаздачы Міжнароднай міжбанкаўскай электроннай сістэмы плацяжоў (SWIFT).

Уладзімір Пуцін спрыяў выкарыстанню рубля ў сферы гандлю і фінансавання цягам многіх гадоў, каб, як ён мяркуе, усталяваць новы баланс сіл у свеце. Гэтыя намаганні былі марнымі пасля анэксіі Крыму ў сакавіку, за якой рушылі ўслед санкцыі з боку ЗША і Еўрапейскага Звязу і паменшылі попыт на расейскія каштоўныя паперы.

«Санкцыі зрабілі становішча рубля цяжкім», - сказаў Іван Манаенка, кіраўнік аналітычнага аддзела ТАА «Вялес Капітал» у Маскве. «Гэтую тэндэнцыю мы будзем назіраць цягам некаторага часу. Цяпер расейскую валюту асацыююць з дадатковымі рызыкамі праз санкцыі, і таму банкам, магчыма, давядзецца час ад часу звяртацца па дапамогу дадатковых контрагентаў, што робіць выкарыстанне рубля даражэйшым».

Дзель рубля ў сістэме грашовых пераводаў знізілася да 0,35% з 0,62% годам раней, у адпаведнасці са звесткамі SWIFT, сістэмы перадачы інфармацыі і правядзення плацяжоў, заснавання ў Ла-Юльпе, Бэльгія. Юань павялічыў сваю дзель да 1,47% з 0,84%, што зрабіла яго сёмай найбольш часта выкарыстоўваемай валютай. Даляр і еўра займаюць пазіцыі лідэраў у сусветнай аплатнай сістэме, іх дзель складае 42% і 32% адпаведна.

ЗША і ЕЗ зрабілі захады супраць некаторых асобаў з блізкага атачэння Уладзіміра Пуціна ў адказ на ўкраінскі крызіс і пагражаюць увесці больш шырокія эканамічныя санкцыі, якія могуць нашкодзіць бізнэсу. Між тым, прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў сказаў расейскім дэпутатам у красавіку, што краіна павінна змагацца за тое, каб яе рубель стаў «рэзервовай валютай», і заклікаў кампаніі укладаць гандлёвыя кантракты, у тым ліку на сыравінныя тавары, у рублях.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках