27 красавiка 2024, Субота, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўмгэртнер канчаткова выходзіць на волю

13
Баўмгэртнер канчаткова выходзіць на волю

Масгарсуд у панядзелак прызнаў незаконным падаўжэнне тэрміну хатняга арышту былому генеральнаму дырэктару "Уралкалія" Уладзіславу Баўмгэртнеру.

Як перадаў карэспандэнт "Інтэрфакса", суд скасаваў пастанову аб падаўжэнні тэрміну хатняга арышту і адправіў справу на новы разгляд у Басманны суд Масквы.

Адвакат фігуранта Міхаіл Шашкоў пасля паседжання сказаў, што абарона задаволеная пастановай суда. "Паглядзім, якая пастанова будзе прынятая пры новым разглядзе", - сказаў Шашкоў.

Уладзіслаў Баўмгэртнер быў арыштаваны ў Менску ў канцы лета 2013 года. Следчы камітэт Беларусі выставіў яму абвінавачанне паводле ч.3 арт.424 (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Бізнэсовец сядзеў у турме КДБ.

22 лістапада Баўмгэртнер быў экстрадаваны ў Расею і змешчаны ў адзін з маскоўскіх следчых ізалятараў. 10 снежня ён быў змешчаны пад хатні арышт на хадайніцтва следства. Тэрмін гэтай меры стрымання неаднаразова прадаўжаўся.

Крымінальная справа Баўмгэртнера знаходзіцца ў справаводстве ГСУ СК Расеі. Ён абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.33, ч.2 арт.201 КК РФ, а менавіта ў тым, што, "з'яўляючыся асобай, якая выконвае кіраўніцкія функцыі ў камерцыйнай арганізацыі, выкарыстаў свае паўнамоцтвы насуперак законным інтарэсам гэтай арганізацыі і ў мэтах здабывання выгод і пераваг для сябе ды іншых асоб, што пацягнула цяжкія наступствы".

Фота: Reuters

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках