27 красавiка 2024, Субота, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: СБУ затрымала баевікоў «грушніка» Беса

7

Службай бяспекі Украіны атрыманы чарговыя довады датычнасці прадстаўнікоў спецслужбаў РФ да арганізацыі тэрарыстычнай дзейнасці ва Украіне.

Як паведамляе прэс-служба СБУ, 4 ліпеня контрвыведкай СБУ на тэрыторыі Харкаўшчыны затрыманыя двое грамадзян Украіны, якія ў складзе разведвальна-дыверсійнай групы ГРУ Генштаба ВС РФ пад кіраўніцтвам І.Безлера на мянушку "Бес", захоплівалі адміністрацыйныя будынкі органаў дзяржаўнай улады і праваахоўных органаў Украіны, бралі закладнікаў і вялі баявыя дзеянні супраць украінскіх вайскоўцаў.

Са сведчанняў баевікоў, іх група была сфармавана прадстаўнікамі ГРУ ГШ ВС РФ і прайшла спецыяльную баявую падрыхтоўку ў лагеры расейскай спецслужбы на тэрыторыі АР Крым.

Асноўная ўвага падчас падрыхтоўкі надавалася авалоданню навыкамі ўжывання стралковай зброі і ўчынення дыверсій на розных аб'ектах інфраструктуры і жыццядзейнасці.

Далей група была нелегальна перапраўленыя расейскай вайсковай выведкай на тэрыторыю Украіны праз Растоўскую вобласць РФ каналам, які кантраляваўся памежнікамі ФСБ Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках