27 красавiка 2024, Субота, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заходнія СМІ: Зборная Расеі - найгоршая на чэмпіянаце свету

20
Заходнія СМІ: Зборная Расеі - найгоршая на чэмпіянаце свету

Аглядальнік The Telegraph Джонатан Лью апублікаваў кароткія характарыстыкі ўсіх 32 зборных, якія ўдзельнічалі ў чэмпіянаце свету ў футболе 2014 года.

Характарыстыка зборнай Расеі была не надта пахвальнай.

Як паведамляе РБК, нацыянальная каманда Расеі размясцілася на апошнім, 32-м месцы, прапусціўшы наперад Японію і Гандурас. Расейцы атрымалі 7 з 25 заліковых балаў: іх майстэрства ацэненае на чацвёрку паводле 10-бальнай шкалы, відовішчнасць - на адзінку, фанаты - яшчэ на два балы (фанаты ацэньваліся паводле пяцібальнай шкалы).

Характарыстыка ж, выдадзеная журналістам расейскай камандзе, выглядае так:

«Склад, пазбаўлены радасці, на чале з мэнэджарам, пазбаўленым радасці, з заўзятарамі, пазбаўленымі не толькі радасці, але і адзення, вырабленага пазней за 1996 год. Ніводнага запамінальнага гульца, ніводнага незабыўнага моманту. Асуджаныя быць бессэнсоўным адказам на пытанне «Назавіце краіну, якая спаборнічала на чэмпіянаце свету 2014 года».

Фота: AP

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках