27 красавiка 2024, Субота, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі міністр у справах Еўропы едзе ў Днепрапятроўскую вобласць

Брытанскі міністр у справах Еўропы едзе ў Днепрапятроўскую вобласць

У Днепрапятроўскай АДА адзначаюць, што візіт брытанскага палітыка не выпадковы і будзе насіць цалкам палітычны характар.

У сераду, 9 ліпеня ў рамках афіцыйнага візіту ва Украіну Днепрапятроўскую вобласць наведае дзяржаўны міністр у справах Еўропы міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Лідынгтан. Пра гэта паведаміў дарадца старшыні аблдзяржадміністрацыі Барыс Трэйгэрман падчас прэс-канферэнцыі ў Днепрапятроўскай АДА, паведамляе УНІАН.

«Вялікабрытанія як адна з лідзіруючых краін Еўропы выступае за тое, каб Расея спыніла падтрымліваць сепаратыстаў ва Украіне, за больш жорсткія санкцыі ў стасунках да Расеі, а таксама патрабуе спынення паставак зброі праз мяжу нашай краіны. На сёння Вялікабрытанія пацвердзіла, што гатовая вылучыць фінансавую дапамогу Украіне для далейшага развіцця. Усё гэта сведчыць аб тым, што яна бачыць Украіну сваім стратэгічным партнёрам», - адзначыў Барыс Трэйгэрман.

Барыс Трэйгэрман дадаў, што візіт міністра ў вобласць не выпадковы. Ён будзе насіць цалкам палітычны характар. «Украіна паказала ўсяму свету сваё імкненне ісці ў Еўропу, а Днепрапятроўск паказаў тое, як ён можа змагацца з сепаратызмам», - падкрэсліў ён.

Менавіта сітуацыя, якая склалася на ўсходзе Украіны, а таксама на Днепрапятроўшчыне, стане асноўнай тэмай абмеркавання на ключавой сустрэчы візіту паміж Дэвідам Лідынгтанам і губернатарам Ігарам Каламойскім. Пасля гэтага адбудзецца іх сумесная прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў СМІ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках