Дэлегацыя ў сувязях з Беларуссю прадоўжыць працу ў новым Еўрапарламенце
1- 8.07.2014, 16:05
- 3,632
У новым складзе Еўрапарламента прадоўжыць працу дэлегацыя ў сувязях з Беларуссю.
Пра гэта паведаміў Карл Мінэр, памочнік кіраўніка камітэта ў замежных справах Еўрапарламента Эльмара Брока.
«Вядома, дэлегацыя ў сувязях з Беларуссю прадоўжыць сваю працу ў новым парламенце», - сказаў ён. Склад дэлегацыі, са слоў Мінэра, будзе ўхвалены на пленарным паседжанні Еўрапарламента 17 ліпеня, а ўстаноўчая сустрэча, на якой будуць абраныя кіраўнік дэлегацыі і ягоныя намеснікі, адбудзецца ў пачатку кастрычніка, паведамляе БелаПАН.
Дэлегацыя ў сувязях з Беларуссю існуе ў Еўрапарламенце больш за 10 гадоў. З чэрвеня 2012 года яе ўзначальваў польскі дэпутат Філіп Качмарэк, які не быў пераабраны ў новы склад Еўрапарламента.