5 траўня 2024, Нядзеля, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Рост коштаў на бензін - клопат урада пра чалавека

27
Леанід Заіка: Рост коштаў на бензін - клопат урада пра чалавека

Праз танную расейскую нафту кошт паліва павінны не падвышацца, а падаць.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

- «Белнафтахім» абвясціў пра падаражанне паліва з сённяшняга дня ў сярэднім на 5%. Пры гэтым канцэрн адзначыў, што гэта зроблена «ў мэтах частковай кампенсацыі адмоўнага ўплыву змены курсу беларускага рубля ў адносінах да замежных валют». Ці так гэта на самай справе?

- Усе гэтыя тлумачэнні - добры кэйс для псіхіятраў. Наогул прачытанне хвацкіх радкоў, чаму ўлады падымаюць кошты, заўсёды пацешнае. Бо палову кошту бензіну складаюць падаткі. У сваю чаргу Міністэрства фінансаў паведаміла, што ў нас станоўчае сальда бюджэту. Гэта значыць прыбыткі бюджэту большыя за выдаткі. А калі падаткі паступаюць у бюджэт нармальна, то навошта павышаць кошты на акцызныя тавары - цыгарэты, алкаголь і бензін? Таму падаражанне паліва - гэта трызненне.

- А як жа танная расейская нафта, з якой вырабляецца гэты бензін?

- У савецкі час, як дацэнт і дэкан, я мог купіць на заробак чатыры тоны бензіну, гэта значыць блізу чатырох тысяч літраў. А сёння прафесар беларускай ВНУ можа купіць на месячны заробак толькі 700 літраў. Беларусь купляла ў Расеі нафту па 420-460 даляраў, а цяпер, можа, трохі даражэй. І нягледзячы на такую танную нафту, бензін не таннее, а даражэе. Такім чынам урад клапоціцца пра чалавека - і гэтага чалавека ўсе ведаюць. Сюды варта дадаць пошліну на ўдзел у дарожным руху. Таму можна сказаць, што сёння пры дапамозе коштаў на квадратны метр жылля, на бензін, падатку на аўто і гэтак далей адбываецца вялікае рабаванне звычайных беларусаў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках