4 траўня 2024, Субота, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова спадзяецца, што «сітуацыя ў эканоміцы палепшыцца»

28
Ермакова спадзяецца, што «сітуацыя ў эканоміцы палепшыцца»

Старшыня ўправы Нацбанка Надзея Ермакова спадзяецца, што да канца года сітуацыя ў эканоміцы краіны палепшыцца.

"Пазыкі трэба аддаваць, і мы гэта робім у дакладнай адпаведнасці з графікам аплат, усё ідзе шэлег у шэлег", - заявіла Ермакова ў сераду агенцтву "Інтэрфакс-Захад".

Такім чынам яна пракаментавала нядаўнія звесткі НББ аб тым, што за чэрвень ЗВР Беларусі паводле метадалогіі МВФ выраслі крыху больш чым на $1 млрд, пры тым што ў канцы чэрвеня ў краіну паступіў брыдж-крэдыт банка ВТБ на $2 млрд.

"Усё пралічана, негатыўнай сітуацыі не будзе, гэтых грошай нам цалкам дастаткова, каб разлічыцца з апазыкамі. Ёсць пазыкі, якія мы можам рэфінансаваць, і мы іх рэфінансуем, а ў прынцыпе я спадзяюся, што сітуацыя ў нас палепшыцца, і будзе нават лепшай, чым цяпер", - сказала Ермакова.

Яна падкрэсліла, што "гэтыя надзеі абгрунтаваныя разлікамі".

"Нацбанк і Мінфін маюць план і выразную стратэгію дзеянняў. Да канца года вы ўбачыце гэта", - сказала яна.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках