4 траўня 2024, Субота, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да барацьбы з заробкам «у канвертах» прыцягнуць міліцыянтаў

20
Да барацьбы з заробкам «у канвертах» прыцягнуць міліцыянтаў

У Саўмін унесены праект указа для барацьбы з заробкам "у канвертах".

Міністэрствам падаткаў і збораў Беларусі супольна з Мінпрацы, Мінэканомікі, Мінфінам падрыхтаваны і ўнесены на разгляд у Савет Міністраў праект указа для барацьбы з заробкам "у канвертах".

Пра гэта паведаміў сёння ў час онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА міністр падаткаў і збораў Беларусі Уладзімір Палуян.

"Прыняцце заканадаўчага акта кіраўніком дзяржавы выведзе барацьбу з выплатай заробкаў "у канвертах" на дзяржаўны ўзровень, дазволіць далучыцца да барацьбы падатковых органаў з гэтай негатыўнай з'явай у эканоміцы таксама супрацоўнікам праваахоўных, кантрольных органаў", - адзначыў міністр.

Агулам праект указа "Аб асобных мерах для прадухілення выплаты (выдачы ў натуральнай форме) даходаў без адлюстравання ва ўліку" накіраваны на спыненне і прафілактыку правапарушэнняў у эканоміцы, і ва ўмовах лібералізацыі закліканы забяспечыць функцыянаванне легальных формаў бізнэсу і стварэнне роўных умоў прадпрымальніцкай дзейнасці, спрыяць развіццю добрасумленнай канкурэнцыі, устойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэспублікі, што адпавядае патрабаванням Дырэктывы №4.

"Добрасумленны суб'ект гаспадарання, які плаціць падаткі, адлюстроўвае ва ўліку рэальна выплачаны заробак сваім работнікам, павінен быць зацікаўлены ў прыняцці такога ўказа", - падкрэсліў Уладзімір Палуян.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках