У зоне АТА збілі трэці расейскі беспілотнік
8- 1.08.2014, 18:04
- 19,079
У апараце не было прылады для захоўвання інфармацыі, гэта сведчыць аб перадачы відэаінфармацыі ў онлайн-рэжыме.
У Данецкай вобласці, у зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, вайскоўцы збілі чарговы беспілотны лятальны апарат, паведамляе прэс-цэнтр АТА.
«Апарат «Арлан-10», што стаіць на ўзбраенні расейскай арміі, рабіў выведвальны палёт на вышыні 2 тыс метраў», - цытуе прэс-служба паведамленне вайсковаслужачых падраздзялення супрацьпаветранай абароны Восьмага армейскага корпуса.
Самалёт-выведнік збілі з першага стрэлу з зенітнага ракетнага комплексу «Страла-10». Спецыялісты даследавалі апарат і высветлілі, што камера не пашкоджаная. У прыладзе няма модуляў памяці для захоўвання інфармацыі, гэта азначае, што беспілотнік перадаваў відэа ў рэжыме онлайн.
Вайскоўцы паведамілі, што звычайна пасля палётаў беспілотных выведнікаў пазіцыі сіл АТА падпадаюць пад артылерыйскі абстрэл.
Фота з архіву