6 траўня 2024, панядзелак, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Віцебска за адную хвіліну сабраў нагамі кубік Рубіка

3
Жыхар Віцебска за адную хвіліну сабраў нагамі кубік Рубіка

Віцябчук устанавіў новы рэкорд Беларусі.

Надоечы ў Наваполацку прайшлі міжнародныя спаборніцтвы ў спідкубінгу (сэнс якога палягае ў зборцы кубіка Рубіка і яшчэ цэлага шэрагу галаваломак на хуткасць) WCA - Сусветнай Асацыяцыі кубікаў. У іх ўзялі ўдзел хлопцы ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў з Беларусі і Расеі. У нашай краіне такія спаборніцтвы праводзяцца трэцім разам, пішуць «Віцьбічы».

Удзельнікі праявілі сябе ў 12 дысцыплінах спідкубінгу. Але, мабыць, самымі відовішчнымі былі зборка кубіка нагамі, адной рукой і ўсляпую. У выніку спартоўцы ўстанавілі 12 рэкордаў Беларусі і 1 расейскі. У ліку пераможцаў апынуўся ўраджэнец Віцебска Віктар Данілаў. Крыху больш чым за хвіліну ён сабраў папулярную галаваломку пры дапамозе ног. І ўстанавіў новы рэкорд Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках