26 красавiка 2024, Пятніца, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радар пад Гародняй адпраўляе «лісты шчасця» тым, хто едзе хутчэй за 0 км/г

18

Цяпер кіроўцу налічаны штраф у суме 450 000 рублёў.

Смешны "ліст шчасця" прыйшоў чытачу AutoGrodno Дзмітрыю: фотарадар новага тыпу каля Гародні на трасе М6 зафіксаваў перавышэнне на 77 км/г, пры дазволеных 80 км/г. Тэхніка палічыла, што SEAT Alhambra павінен быў рухацца не хутчэй, чым 0 км/г.

- Мне што, аўтамабіль трэба было на руках паўз радар пранесці? - пытаецца кіроўца. Ён мае намер ісці разбірацца ў ДАІ, бо яму налічаны штраф у суме 450 000 рублёў.

На ўездзе ў Гародню на трасе М6 усталяваны фотарадар новага тыпу "MultaRadar SD580", кошт якога ацэньваецца ў 25 000 еўра. Згодна з гэтым "лістом шчасця" і афіцыйным сайтам, прыбор выпрабаваны да 5 чэрвеня 2015 года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках