2 траўня 2024, Чацвер, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча запаланіла таннымі прадуктамі краіны Балтыі

26
Польшча запаланіла таннымі прадуктамі краіны Балтыі

Такіх нізкіх коштаў у Польшчы і ў краінах Балтыі не бачылі ўжо вельмі даўно.

Пра гэта піша польскае выданне Rzeczpospolita (пераклад - charter97.org). Дзякуючы санкцыям расейскіх уладаў у дачыненні да еўрапейскіх прадуктаў харчавання, іх кошты падаюць. Прадукцыя ў краіны Балтыі паступае з Польшчы.

У Літве гародніна патаннелі ў сярэднім удвая, у Латвіі - на 30-50%, у Эстоніі - на 40%. У Літве бульба і памідоры за апошні месяц патаннелі на 46%, агуркі - на 36%, морква - на 30% і цыбуля - на 26%, піша агенцтва DELFI.lt.

«Праз расейскія санкцыі на літоўскім рынку з’явілася залішняя колькасць гародніны - як мясцовага вырабу, так і з Польшчы, Нідэрландаў, Бэльгіі, Гішпаніі, Італіі і Партугаліі», - каментуе аптавік Данатас Мантвіл.

«Кошты падаюць усё хутчэй. Морква патаннела на 20% за апошні тыдзень. Думаю, кошты будуць падаць далей. У нашым рэгіёне знаходзіцца самы вялікі сельскагаспадарчы рынак Еўропы, і цяпер да нас адтуль паступаюць лішкі не прададзеных у Расею прадуктаў», - адзначае Сафія Цыракіене, кіраўніца Літоўскай асацыяцыі вытворцаў гародніны.

Марудней, чым на рынках, кошты падаюць толькі ў гандлёвых сетках прыбалтыйскіх рэспублік, хоць тут садавіна і гародніна таннейшая, чым год таму. Адзінае, што даражэе - гэта кавуны, якія пастаўляе Расея. Латвія асабліва адчувае высокую актыўнасць польскіх пастаўнікоў. І не толькі садавіны і агародніны, але і малочных прадуктаў. Мясцовыя малочныя фермы ўжо кажуць, што закупкавыя кошты малака ўпалі ніжэй за ўзровень рэнтабельнасці. Рынак Літвы, Латвіі і Эстоніі - гэта амаль 8 мільёнаў людзей.

Тым часам польскі інтэрнэт-рэсурс Onet.pl адзначае, што ў Польшчы з'явіліся вельмі танныя слівы: па 1 златоўцы за кілаграм (амаль 3.300 беларускіх рублёў). Такіх коштаў у Польшчы яшчэ не было ніколі.

Нагадаем, у пачатку жніўня Пуцін забараніў імпарт прадуктаў з ЕЗ і ЗША, што ўжо прычынілася да росту коштаў у Расеі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках