26 красавiка 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

400 кіламетраў украінскай мяжы - пад абстрэлам артылерыі РФ

4
400 кіламетраў украінскай мяжы - пад абстрэлам артылерыі РФ

Абстрэлы зафіксаваныя ад населенага пункта Мелавое Луганскай вобласці на поўначы да Сядовага Данецкай вобласці на поўдні.

Пра гэта заявіў у суботу на брыфінгу спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, піша «Укрінфарм».

«Геаграфія расейскіх абстрэлаў распасціраецца ад населенага пункта Мелавое Луганскай вобласці на поўначы да Сядовага Данецкай вобласці на поўдні. Агульная працягласць участка ўкраінскай мяжы, якую абстрэльваць з боку Расеі, складае прыкладна 400 км, з якіх 100 км знаходзяцца пад часовым кантролем тэрарыстаў і расейскіх наймітаў», - паведаміў ён.

Лысенка таксама адзначыў, што расейскія абстрэлы цяпер набываюць характар палявання за мэтамі, якія рухаюцца.

«Так, быў абстраляны БТР з нарадам памежнай службы «Амвросіеўскі» і аўтамабіль з байцамі Нацгвардыі», - праінфармаваў прадстаўнік.

Ён пацвердзіў расейскі абстрэл населенага пункта Куцейнікава з устаноўкі залпавага агню «Ураган». Акрамя таго, са слоў Лысенкі, толькі за ноч на 23 жніўня з артылерыі і ўстановак «Град» расейцы абстрэльвалі памежныя пазіцыі пад вёскай Абрыў Данецкай вобласці і пазіцыі сіл АТА ў раёне сяла Маркіна. З «Граду» быў таксама нанесены агнявы ўдар з раёна вёскі Гельманава (РФ) у бок Амвросіеўкі ў Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках