28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альфрэд Кох: Расейская паранойя развіваецца паводле ўсіх законаў жанру

11
Альфрэд Кох: Расейская паранойя развіваецца паводле ўсіх законаў жанру

Палітык прагназуе бліжэйшым часам усплёск даносаў у Раеі. Асабліва - дзяцей на бацькоў.

Пра гэта былы намеснік старшыні ўрада РФ (1997), экс-старшыня Дзяржкаммаёмасці Расеі, палітык і бізнэсовец Альфрэд Кох напісаў у «Фэйсбуку».

«Расейская паранойя развіваецца паводле ўсіх законаў жанру: пасля патрыятычнай істэрыкі пачалася засяроджаная падазронасць: ловім усіх, хто жоўтае спалучае з сінім. Ясная справа: гэта ворагі.

Успамінаецца вайна востаканечнікаў з тупаканечнікамі з несмяротных свіфтаўскіх «Прыгод Гулівера». Узровень ідыятызму дасягнуў небывалых вышынь.

Прагназую бліжэйшым часам усплёск даносаў. Асабліва - дзяцей на бацькоў. Уздым пільнасці падрастаючага пакалення непазбежны. Смеяцеся? Ці ўжо не? Правільна, не трэба...не смешна ўсё гэта.

Народ хворы. Цалкам, магчыма, што смяротна...А тыя, хто гэтым карыстаюцца для сваіх патрэб, нагадваюць медперсанал, які нажываецца на гандлі крадзеным у ракавых хворых морфіем», - напісаў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках