27 красавiка 2024, Субота, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі і беларускі пенсіянеры: каму жывецца лепш?

25
Польскі і беларускі пенсіянеры: каму жывецца лепш?

Жыццярадасныя белазубыя дагледжаныя пенсіянеры, якія шмат падарожнічаюць - гэта, на жаль, не беларускія рэаліі.

У рамках праекта «Беларусь-Польшча: праз 20 гадоў» «Салiдарнасць» працягвае публікацыю матэрыялаў аб жыцці нашых заходніх суседзяў. Сёння высветлім, чым польскія пенсіянеры адрозніваюцца ад беларускіх.

Жыццярадасныя белазубыя дагледжаныя пенсіянеры, якія шмат падарожнічаюць - гэта, на жаль, не беларускія рэаліі. Зрэшты, і польскім пенсіянерам далёка да такога ладу жыцця. Сярэдняя пенсія ў Польшчы складае ўсяго 2 тысячы злотых ($645). Але...нашым бы пенсіянерам такую «беднасць»! Па статыстыцы, беларускія пенсіянеры могуць разлічваць у сярэднім на $230.

Раней ужо параўноўвалі кошты на прадукты ў беларускіх і польскіх супермаркетах: апынулася, што мы плацім за той жа набор прадуктаў прыкладна ў 1,5 разы больш, чым палякі. Куды ж польскія пенсіянеры марнуюць такую, здавалася б, процьму грошай, хоць і камунальныя паслугі ў нашых суседзяў - даражэйшыя?

Паводле статыстыукі 68% пенсіянераў адпачываюць на свежым паветры (прагулкі ў горадзе, паездкі на лецішча) і толькі 45% ходзяць у госці ці прымаюць гасцей у сябе дома. Часцей за ўсё польскія пенсіянеры бачацца са сваімі роднымі і няньчаць унукаў, пакуль дзеці на працы. Значная частка пенсіі сыходзіць на лекі і медыцынскія паслугі. Дзяржаўная сістэма аховы здароўя ў Польшчы недасканалая: парой прыёму ў вузкага спецыяліста трэба чакаць месяцамі, прасцей - заплаціць у прыватнай клініцы і трапіць да доктара сёння-заўтра.

Польскія медыя апісваючы жыццё пенсіянера, малююць змрочную карцінку: бедны, хворы пустэльнік. Ці так гэта на самой справе? Многае (ва ўсякім выпадку - лад жыцця) залежыць ад самога пенсіянера. Літаральна ў кожным горадзе ёсць «універсітэты трэцяга стагоддзя», клубы паводле інтарэсаў для пенсіянераў. А гэта - бясплатныя курсы, семінары, лекцыі і загарадныя паездкі. І ўсё часцей польскія пенсіянеры адрываюцца ад тэлевізара, каб «выйсці ў свет», а не толькі ў паліклініку і краму.

Варта адзначыць, што ўзрост выхаду на пенсію ў Польшчы вышэйшы, чым у Беларусі - у гэты момант прыкладна на 5,5 гадоў. Але і жывуць нашы суседзі даўжэй: у сярэднім 76,6 года. У беларусаў сярэдняя працягласць жыцця паводле звестак 2012 складала 70,2 года.

У плане «беднасці» - толькі адзін з дзесяці пенсіянераў карыстаецца матэрыяльнай дапамогай родных. Аднак многія палякі асцерагаюцца, што так будзе далёка не заўсёды. Тыя, каму ўжо больш 30-35 гадоў, пачынаюць задумвацца пра сваю пенсію. Большасць з іх, нагледзеўшыся на курортах на нямецкіх, брытанскіх і амерыканскіх пенсіянераў, якія не хочуць праводзіць старасць ля тэлевізара.

У 2012 годзе сацыяльныя службы разаслалі справаздачу для грамадзян старэйшых за 35 гадоў пра назапашаны «пенсійны капітал» і прагнозную велічыню пенсіі. Да прыкладу, пенсіянерка з 30-гадовым стажам і сярэднім польскім заробкам блізу 2,5 тысяч злотых ($800) зможа разлічваць на пенсію не больш за $300. Для многіх гэта мела эфект ледзянога душа: на «дзяржаўную» пенсію цяпер спадзяюцца альбо вельмі легкадумныя людзі, альбо вайскоўцы, пракуроры, дэпутаты і суддзі, у якіх зусім іншыя разлікі.

Таму ў Польшчы набіраюць папулярнасць рознага роду назапашвальныя сістэмы. Гэта могуць быць і ашчадныя рахункі, і інвестыцыйныя прадукты з рознай ступенню рызыкі. Кожны месяц адкладаючы з заробку ў $800 хоць бы $50, будучая польская пенсіянерка можа разлічваць калі не на кругасветныя круізы, то хаця б на грэчаскія пляжы. І фінансавую незалежнасць ад дзяржавы.

Будучыня беларускіх пенсіянераў пакрытая цемрай таямніцы. Прызнаючы неабходнасць рэформы пенсійнай сістэмы, улады ўсяляк яе тармозяць, баючыся ўсплёску грамадскай незадаволенасці. Адкладваючы развязанне праблемы, яе пагаршаюць, і наступствы могуць апынуцца самымі сумнымі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках