28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары акупаванага Севастопаля адсвяткавалі Дзень Незалежнасці Украіны

11

Арганізатара мітынгу затрымала паліцыя.

У Севастопалі адсвяткаваць Дзень Незалежнасці выйшлі 8 чалавек. Як паведаміў LB.ua відавочца акцыі, актывісты сабраліся пад тумбай, дзе калісьці стаяў помнік гетману Сагайдачнаму (яго прыбралі адтуль расейскія ўлады).

Яны заявілі, што ў іх адзіночны пікет у кожнага. З сабой актывісты прынеслі ўкраінскія сцягі. Актывісты праспявалі ўкраінскі гімн, паклалі кветкі да месца, дзе стаяў помнік і паўдзельнічалі ў славеснай сварцы з мясцовымі жыхарамі з бліжэйшага дома, якія патрабавалі расказаць, колькі ім «заплацілі» за ўдзел у акцыі.

Двух з удзельнікаў мітынгу затрымала паліцыя.

Паводле звестак дарадцы міністра ўнутраных спраў Антона Герашчанкі, затрыманы арганізатар акцыі Віктар Няганаў. Яго спынілі супрацоўнікі ДІБДР і заявілі, што аўтамабіль, які належыць актывісту, знаходзіцца ў вышуку як затрыманы. Няганаў паспеў распавесці, што яго спынілі на тэрыторыі Гагарынскага раёна Севастопаля.

Нагадаем, што ў Маскве сёння затрымалі пецярых чалавек, якія вывесілі сцяг Украіны ля Крамля.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках