28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слонімскі кіроўца скраў 815 літраў саляркі

37
Слонімскі кіроўца скраў 815 літраў саляркі

Амаль чатыры гады кіроўца са Слоніма зліваў з бака службовага «МАЗа» дызельнае паліва, якое выкарыстаў для асабістых патрэб.

Пра гэта распавёў прадстаўнік прэс-службы УУС аблвыканкама Міхаіл Кузняцоў. Ягоныя хітрыкі працягваліся з красавіка 2010 года да сакавіка 2014 года. За гэты час маладзён выкраў больш за 800 літраў паліва арганізацыі на суму амаль у 4,3 млн рублёў. Атрымліваецца, што кожны месяц ён такім чынам забіраў каля 17 літраў саляркі, піша «Вячэрняя Гародня».

Хлопца выкрылі супрацоўнікі аддзялення ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Слонімскага РАУС. Ён з'явіўся з павіннай, цалкам вярнуў арганізацыі выкрадзенае. Крымінальная справа распачатая паводле арт. 211 КК Беларусі за прысваенне або растрату маёмасці асобай, якой яна давераная. Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках