27 красавiка 2024, Субота, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ісламісты абвясцілі «халіфат» на поўначы Нігерыі

3

Лідар радыкальнай групоўкі «Бока Харам» Абубакар Шэкаў заявіў аб стварэнні незалежнай дзяржавы.

Пра гэта ён сказаў у горадзе Гвоза, які знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Нігерыі, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на AFP.

Халіфат у Іраку («Ісламская дзяржава») сотнямі пакараў смерцю курдаў-язідаў, якія не жадалі прыняць іслам. «Бока Харам» таксама вядомая крыважэрнасцю: многія тэракты афрыканскіх экстрэмістаў накіраваныя супраць хрысціянскіх цэркваў і адукацыйных устаноў.

«Дзякуй Алаху, які даў перамогу нашым братам у Гвозе (горад) і зрабіў яго часткай ісламскага халіфата», - заявіў кіраўнік «Бока Харам» у відэазвароце. Шэкаў таксама заявіў, што горад Гвоза у штаце Борна «больш не мае нічога агульнага з Нігерыяй».

«Бока Харам» - радыкальная ісламісцкая групоўка, актыўна дзеючая ў Нігерыі. Яе баевікі выступаюць супраць заходняга ладу жыцця і дамагаюцца ўвядзення шарыяту ва ўсёй краіне. Групоўка адказная за большасць тэрактаў, якія рэгулярна ўчыняюцца ў краіне.

У красавіку 2014 баевікі «Бока Харам» выкралі больш за 270 нігерыйскіх школьніц і цяпер пагражаюць дэстабілізацыяй усяго рэгіёну. Верхавод групоўкі прапанаваў абмяняць дзяўчынак на ўсіх арыштаваных баевікоў, аднак урад краіны адмовіўся. На гэты момант 57 школьніц уз'ядналіся са сваімі сем'ямі, 219 застаюцца ў закладніках у баевікоў.

У Іраку групоўка «Ісламская дзяржава», першапачаткова таксама абвясціўшая «халіфат» на захопленых тэрыторыях, сотнямі пакарала смерцю мірных жыхароў, якія не пажадалі прыняць іслам. 20 жніўня «Ісламская дзяржава» апублікавала відэазапіс пакарання амерыканскага журналіста Джэймса Фоўлі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках