Над Бахчысараем узнялі сцягі Украіны
9- 26.08.2014, 9:57
- 25,491
У ноч з 23 на 24 жніўня ў Бахчысараі крымска-татарскія актывісты вывесілі 6 украінскіх сцягоў.
Яны размясцілі сцягі на ўездзе ў горад. Тры сіне-жоўтых палотнішчы былі ўсталяваныя пры ўездзе ў Бахчысарай з боку Сімферопаля і тры - на коміне гарадской кацельні, паведамляе выданне InfoResist.
Сцягі правіселі да поўдня. "Яны дадалі клопатаў спецслужбам, якія доўгі час хадзілі побач і не маглі зняць", - распавялі актывісты.