Украінскія журналісты ў Менску «прынялі» аўтазак за тэлестудыю
13- 27.08.2014, 8:39
- 33,455
Звыклы для вуліц сталіцы Беларусі аўтамабіль быў заўважаны ля амбасады Украіны.
Журналісты, якія прыехалі з суседняй краіны для асвятлення сустрэчы паміж кіраўнікамі краін МС, Пятром Парашэнкам і еўрапейскімі чыноўнікамі, прынялі яго за перасоўную тэлестудыю. Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» карэспандэнтка «5 канала» Вольга Снісарчук.
Крыху пазней у запісе «5 канала» ў «Твітэры» з'явіўся запіс аб тым, што каментар журналісткі пад фота быў «невясёлым жартам».