Украінскія вайскоўцы знішчылі тры танкі і два «Грады» баевікоў
6- 27.08.2014, 9:35
- 13,565
Сілы антытэрарыстычнай аперацыі ліквідавалі 225 тэрарыстаў і іх тэхніку.
Усё гэта было знішчана агнявым ударам артылерыі па збоі незаконных узброеных фармаванняў недалёка населеных пунктаў Горлаўка і Ілавайск. Пра гэта паведамляе прэс-служба антытэрарыстычнай аперацыі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Паводле стану на 7.00 27 жніўня страты баевікоў склалі тры танкі, адная баявая браняваная машына, дзве БМ 21 «Град», чатыры мінамёты, адзін аўтамабіль і адна ўстаноўка 9А52 «Смерч». Таксама знішчана 225 тэрарыстаў, - гаворыцца ў паведамленні.
- Адзін мінамётны разлік з мінамётаў знішчаны агнём артылерыі ў адказ на напад на нашыя пазіцыі недалёка населенага пункта Красны Яр».
Доўжацца абарончыя баі за ўтрыманне населеных пунктаў Новасвятлоўка, Храшчаватае. Праводзіцца зачыстка падраздзяленнямі сіл АТА населеных пунктаў Радакава, Ілірыя і Маламікалаеўка. Доўжацца баявыя дзеянні з мэтаю ўтрымання пад кантролем горада Ілавайска і пад'язных шляхоў і пераважных вышынь вакол яго.
Фота з архіву AP