Кіроўца з РФ абвінаваціў беларускага даішніка ў «міждзяржаўным канфлікце»
51- 27.08.2014, 9:58
- 46,560
Жыхар Расеі адмовіўся падаць пашпарт супрацоўніку ДАІ, спасылаючыся на заканадаўства «саюзнай дзяржавы».
У рэдакцыю сайта charter97.org прыйшло відэа, знятае расейцам у Магілёве. У роліку захаваная частка размовы грамадзяніна Расеі і прадстаўніка магілёўскай службы ДАІ.
«Давайце не будзем марнаваць час, мне яшчэ да Масквы даехаць, - кажа расеец супрацоўніку магілёўскага ДАІ, які беспаспяхова спрабуе праверыць у яго пашпарт. - Вы што, праводзіце са мной выхаваўчую працу? Як кіроўца я вам пашпарт паказваць не абавязаны!»
«Вы мне абавязаныя яго паказаць, як грамадзянін іншай дзяржавы», - не адступае даішнік, - «Я хачу праверыць легальнасць вашага знаходжання тут».
Расеец прадаўжае напорыста даводзіць прадстаўніку магілёўскай дзяржаўтаінспекцыі, што ён мае рацыю.
«Легальнасць майго знаходжання ў Беларусі - на аснове дзяржаўных узаемадачыненняў паміж рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыі, вы ў курсе? Легальнасць майго знаходжання ў Беларусі вызначаецца заканадаўствамі абедзвюх дзяржаў і «саюзнай дзяржавы»? Чаму я пашпарт вам павінен паказваць?» - пытаецца ён. - «І чаму іх толькі вучаць? Напэўна, спрабуюць ініцыяваць міждзяржаўны канфлікт?»