БАТЭ зарабіў у Лізе чэмпіёнаў больш за 11 мільёнаў еўра
12- 27.08.2014, 10:36
- 23,527
Беларускі БАТЭ выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Гэта прынесла чэмпіёнам Беларусі істотную прыбаўку да бюджэту.
Як паведамляе by.tribuna.com, у цяперашнім розыгрышы ЛЧ БАТЭ зарабіў 1.175.000 еўра.
175 тысяч еўра барысаўцы атрымаюць за выхад у 2-і кваліфікацыйны раўнд турніру, 200 тысяч - за выхад у 3-ці раўнд, 2,1 мільёна - за выхад у плэй-оф, 8,6 мільёна - за выхад у групавую стадыю.
Адзначым, што на групавым этапе кожная перамога будзе ацэненая ў 1 мільён еўра, нічыя - у 500 тысяч.
Нагадаем, што БАТЭ падолеў браціслаўскі «Слован» (1:1, 3:0) у раўндзе плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
Фота: by.tribuna.com