Instagram стварыў асобны дадатак для здымкі таймлапсаў
4- 27.08.2014, 14:08
- 7,195
Кампанія Instagram выпусціла дадатак Hyperlapse, які дазваляе здымаць таймлапсы без дрыжання камеры.
Падрабязнасці аб новым дадатку былі апублікаваныя ў блогу кампаніі. Дадатак Hyperlapse дазваляе здымаць відэаролікі, паскараць іх да 12 разоў і стабілізаваць малюнак, піша NEWSru.com.
Са слоў распрацоўнікаў, Hyperlapse выкарыстоўвае ўбудаваныя механізмы стабілізацыі выявы, якія дазваляюць дамагчыся плаўнасці і бесперапыннасці руху камеры, пазбягаючы трасяніны пры руху. Як падкрэсліваецца ў паведамленні, звычайна такі вынік дасягаецца пры дапамозе штатыва або спецыяльнага дарагога абсталявання.
Праблему стабілізацыі выявы вымушаныя вырашаць і буйныя кінастудыі, аднак яны выкарыстоўваюць для гэтага вялікія кампутарныя магутнасці, якія дазваляюць рабіць пакадравы аналіз і апрацоўку ролікаў.
Калі ў смартфонах з'явіліся гіраскопы, праграмісты Instagram зразумелі, што змогуць атрымаць інфармацыю пра трасяніну камеры і без аналізу малюнка, і з тых часоў ўкаранялі тэхналогіі стабілізацыі ў свой дадатак. Таму ў выпадку з Hyperlapse стабілізацыя працуе толькі ў тым выпадку, калі відэа знятае ўнутры дадатку: ужо гатовыя відэаролікі нельга стабілізаваць празадсутнасць звестак з гіраскопа.
Эфектыўнасць стабілізацыі відэа ў Hyperlapse дазваляе ацаніць спецыяльны ролік, падрыхтаваны распрацоўнікамі.