Малодшы сын Міхалка ўпершыню пабываў на канцэрце «Ляпісаў»
4- 27.08.2014, 15:18
- 23,487
Сяргей Міхалок узяў свайго сына Макара на канцэрт у Кіеў.
Фота з развітальнага выступу «Ляпіса Трубяцкога» ў сталіцы Украіны выклала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» жонка вакаліста групы Святлана Зелянкоўская.
«Звазіла сына на канцэрт да таты ў Кіеў. Макар у захапленні. Вытрымаў увесь канцэрт!» - напісала яна.
Нагадаем, 26 жніўня 2014 года «Ляпіс Трубяцкі» прэзентаваў сваю развітальную праграму «Блазна няма» ў Кіеве, на стадыёне «Дынама».