4 траўня 2024, Субота, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Спалоханыя еўрапейцы гатовыя рукацца з кожным

12
Павел Севярынец: Спалоханыя еўрапейцы гатовыя рукацца з кожным

Прарыву ў стасунках Беларусі і ЕЗ бліжэйшым часам не чакаецца.

Пра гэта заявіў сайту charter97.org сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

- Учора ў Менску прайшоў саміт ЕЗ - Украіна - Еўразійская тройка. Зразумела, што яго правядзенне ў Беларусі было выгадным для дыктатара Лукашэнкі. Якія канкрэтныя дывідэнды, на ваш погляд, ён атрымае?

- Думаю, што дывідэндаў будзе не шмат, таму што ўсе занятыя сваімі справамі. Расея занятая тым, каб адхапіць пабольш. Еўразвяз тым, каб пацярпець найменш. Украіна ў асобе Парашэнкі хоча атрымаць пэўныя гарантыі міру. А Лукашэнка - гэта проста пляцоўка. Магчыма штосьці перападзе і яму, Парашэнка яшчэ некалькі разоў выступіць у ролі ягонага адваката. Але гэта не той «дыпламатычны прарыў», аб якім вяшчаюць дзяржаўныя СМІ.

- У такім выпадку, каму з прысутных бакоў была выгадная гэтая сустрэча і чаму?

- Гэтая сустрэча была выгадная у першую чаргу Пуціну, таму што ўвага Парашэнкі, увага ўкраінскай грамадскасці была прыцягнутая да гэтых перамоваў. На іх ўскладаліся пэўныя надзеі, а ў вайну такія перапынкі выгадныя нападніку. За той час, пакуль яны там размаўлялі, некалькі калон тэхнікі ўвайшлі на тэрыторыю Украіны. Яны занялі некалькі гарадоў і вёсак у Данбасе. На жаль, гэтая сустрэча была выгадная у першую чаргу агрэсару.

- Лукашэнка доўгі час быў пазбаўлены «рукання» з еўрапейскімі палітыкамі. Наколькі этычна з боку еўрапейскіх лідэраў было згаджацца на гэтую сустрэчу? Навошта трэба было паціскаць руку дыктатару?

- Пасля таго як з Пуціна вылез звер, Лукашэнка на ягоным фоне рэзка, як кажуць, «падабрэў». Напэўна, спалоханыя еўрапейцы гатовыя паціскаць рукі кожнаму для таго, каб Расея пакінула іх у спакоі.

- Гэта значыць, цяпер на гэтым фоне Лукашэнка зможа наладзіць больш цесныя стасункі з еўрапейскімі краінамі, чым былі раней?

- Я думаю, што цяпер еўрапейцам не да яго. Таму, хутчэй за ўсё, калі ён не прыкладзе намаганняў, а будзе толькі чакаць - то нічога ён не дачакаецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках