Сіноптыкі прагназуюць на заўтра дажджы і навальніцы
5- 27.08.2014, 19:11
- 10,798
У Беларусі 28 жніўня будзе воблачна з прасвятленнем.
Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўночна-заходні 5-10 метраў у сэкунду, днём парывы да 14 метраў у сэкунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў. Днём чакаецца да 14-20 градусаў цяпла.