Фотафакт: У Баранавічах адкрылі «анты-Макдональдс»
40- 27.08.2014, 19:37
- 48,384
Антыпод знакамітай сеткі рэстаранаў хуткага харчавання з'явіўся ў раённым горадзе Беларусі.
Са слоў чытачоў сайта Баранавічы.net, які паведаміў аб адкрыцці шапіка, ShaurDonald's знаходзіцца ў раёне Вайсковага гарадка.
Цікава, што ўстанова практычна цалкам капіюе лагатып вядомай сеткі «Макдональдс», перавярнуўшы яго. У шапіку прадаюць шаурму.
Фота: @tem_pavlovich