Паліцыя Зімбабвэ разагнала марш апазіцыі
3- 27.08.2014, 20:22
- 5,180
У Зімбабвэ паліцыя разагнала дубінкамі апазіцыйны марш на парламент у сталіцы краіны Харарэ.
У акцыі пратэсту супраць беспрацоўя бралі ўдзел два апазіцыйныя дэпутаты, якія прадстаўляюць рух за дэмакратычныя перамены. Іх арыштавалі разам з дзесяткам іншых дэманстрантаў, паведамляе BBC.
Больш за 20 удзельнікаў акцыі пацярпелі пры разгоне.
Рэйтынг беспрацоўя ў Зімбабвэ перавышае 80%.
На мінулым тыдні кіраўнік цэнтральнага банка Джон Мангудзья паведамляў, што ўзровень замежных інвестыцый у эканоміку рэзка ўпаў праз, як ён выказаўся, «негатыўнае ўспрыманне краіны».
Фота: glogster.com