Выйшла факсімільнае выданне самай старажытнай кнігі Беларусі
13- 27.08.2014, 21:53
- 10,553
У Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі перавыданне Тураўскага Евангелля, самага старажытнага помніка рукапіснай спадчыны краіны.
Першыя 500 асобнікаў выдання падораць 40 рэспубліканскім школам, а таксама перададуць у музеі, аддзелы культуры і адукацыі. Арыгінал Тураўскага Евангелля сёння знаходзіцца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх і з'яўляецца самым старажытным помнікам і на тэрыторыі краіны-суседкі, піша onliner.by.
Усяго захавалася 10 старонак Евангелля, але факсімільнае выданне ўяўляе сабой не толькі копію гэтых старонак, але і навуковыя артыкулы, нарысы, пераклад на сучасныя рускую і беларускую, а таксама ангельскую мовы. Гэтыя старонкі з правам друку выкупіла кампанія Xerox. Ад узнікнення ідэі адраджэння самай старой кнігі Беларусі да яе рэалізацыі прайшло пяць гадоў.
- Я мяркую, што Тураўскае Евангелле з'яўляецца ані не меншым помнікам нашай краіны, чым Мірскі або Нясвіжскі палац... Гэта помнік кніжнай культуры, але паводле значнасці ён стаіць у шэрагу асноватворных культурных помнікаў, на якіх грунтуецца ўся наша гісторыя, - распавёў кіраўнік прадстаўніцтва карпарацыі Xerox у Беларусі Андрэй Швец. - Факсімільнае выданне - гэта комплексная праца, якая раскрывае для нас незнаёмыя старонкі гісторыі.
Фота: Улад Барысевіч