Некалькі дамоў у Менску на пяць гадзін засталіся без вады
- 28.08.2014, 9:13
- 2,837
Восем шматкватэрных жылых дамоў на вуліцах Гая і Арлоўскай пяць гадзін заставаліся без вады праз прарыў трубаправода.
Аварыя адбылася 27 жніўня. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.
"У выніку парыву трубаправода дыяметрам 150 мм праз карозію металу адбылося адключэнне халоднага водазабеспячэння", - распавялі ва ўстанове. Без вады засталіся і восем прыватных дамоў на 8-м Арлоўскім завулку. На месца прыбывала аварыйная брыгада, якая аднавіла водазабеспячэнне.
У МНС таксама паведамілі, што з 06.00 27 жніўня да 06.00 28 жніўня адбылося 9 надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару. На пажары загінуў 1 чалавек.