4 траўня 2024, Субота, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Слонімам сямікласнік скраў гарэлку, згушчанку і сякеру

9
Пад Слонімам сямікласнік скраў гарэлку, згушчанку і сякеру

Падлетак у Слонімскім раёне пракраўся праз акно ў жылы дом і забраў адтуль прадукты харчавання і рэчы побыту.

Усе выкрадзенае затым прадаў, піша vgr.by.

Сямікласнік з сястрой выставіў шыбу і залез у дом у вёсцы Куцейкі Слонімскага раёна. Ягонай "здабычай" сталі бляшанкі тушаніны і згушчанкі, шэсць бутэлек гарэлкі, аконныя шторы, кухонны нож, сякера, каса і кампрэсар ад лядоўні, паведамляе намеснік начальніка Слонімскага РАУС Сяргей Кіган.

У двары дома хлопец прыхапіў рулон металічнай сеткі. На ўсе выкрадзенае знайшоў пакупнікоў сярод мясцовых жыхароў. У міліцыю звярнулася гаспадыня. Жанчына жыве ў Менску, дом дастаўся ёй у спадчыну. Распачатая крымінальная справа паводле факту крадзяжу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках