Міністр замежных спраў Канады прыстрашыў Расею «калектыўнымі дзеяннямі»
1- 28.08.2014, 10:46
- 8,780
Расейская агрэсія і запалохванне Украіны павінны атрымаць калектыўны адказ Канады і яе хаўруснікаў.
Пра гэта напісаў міністр замежных спраў Канады Джон Бэрд у «Фэйсбуку».
«Акты расейскай агрэсіі і запалохвання у дачыненні да Украіны прычыняцца да калектыўных дзеянняў. Канада разам са сваімі аднадумцамі і хаўруснікамі павінна выяўна выказацца», - напісаў ён.
Нагадаем, адразу пасля заканчэння перамоў у Менску сэпаратысты перайшлі ў наступ. Учора стала вядома, што ў кірунку населенага пункта Тэльманава на поўдні Данецкай вобласці рухаецца калона вайсковай тэхнікі ў колькасці да 100 адзінак.