Памяць Генадзя Бураўкіна ўшанавалі песняй (Відэа)
- 28.08.2014, 12:38
- 3,833
2 верасеня ў Палацы мастацтва ў Менску пройдзе вечар памяці паэта Генадзя Бураўкіна, які памёр 30 траўня.
Сёння Генадзю Бураўкіну споўнілася б 78 гадоў. Спявак Зміцер Вайцюшкевіч да дня нараджэння паэта прэзентаваў кліп «Дачакайся, матуля». Аўтарам слоў песні з'яўляецца Генадзь Бураўкін, перадае «Радыё Свабода».