Пад Оршай з'явіліся гравюры з партрэтамі герояў ВКЛ
4- 28.08.2014, 15:29
- 8,781
На Крапівенскім полі, дзе ў 1514 годзе адбылася Аршанская бітва, паставілі новыя памятныя камяні.
На іх змясцілі барэльефы з партрэтамі тых, хто здабываў тую перамогу: Канстанціна Астрожскага, Юрыя Радзівіла, Івана Сапегі.
Яшчэ на трох камянях выбітыя даты (1514, 500 гадоў Аршанскай перамогі) і словы з песні «Аб бітве пад Оршай», піша «Наша Нiва».
Гэта было зроблена напярэдадні 500-гадовага юбілею вялікай перамогі.
Аршанская бітва адбылася 8 верасня 1514. Тады 30-тысячнае войска ВКЛ на чале з гетманам Астрожскім разбіла 80000 войска Масковіі. Гэта адна з самых слаўных бітваў у гісторыі Беларусі.
Фота Генадзя Шэпелева