Прэс-сакратар Пуціна «недаступны для каментароў»
18- 28.08.2014, 16:17
- 15,098
Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць заяву ўкраінскага кіраўніка Пятра Парашэнкі.
Пра гэта паведамляе «Говорит Москва».
«Я пакуль недаступны для каментароў», - сказаў Пяскоў. Ён адзначыў, што, магчыма, пракаментуе гэтую заяву пазней, увечары.
Раней, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка скасаваў візіт у Турцыю і тэрмінова склікаў пасяджэнне РНБА ў сувязі з імклівым абвастрэннем сітуацыі ў Данецкай вобласці.
Парашэнка падкрэсліў, што адбылося ўвядзенне расейскіх войскаў ва Украіну.